Наши публикации

Транспартна-лагістычная група кампаній “ФАБЕАС”стварае “Беларускую прастору” от 8.10.2014

- Андрэй Уладзіміравіч, распавядзіце, чаму Вы сення абралі для размовы такую незвычайную для бізнэсоўца тэму як беларуская культура?

- Традыцыйна, нават на ўзроўне падсвядомасці у большасці грамадзян нашай краіны,  культура і бізнес існуюць асобна, самі па сабе – як быццам паралельна. Так дакладна і было раней, калі ў першыя лзесяцігоддзі рынкавых адносін бізнэс толькі нараджаўся і асноўнай мэтай было “як знайсці сабе месца і  выжыць”. І іншыя пытанні бізнэсоўцаў амаль не турбавалі. Аднак для сучаснага беларускага грамадства ўжо не рэдкасцю з’яўляюцца людзі, для якіх гэтыя паняцці цесна ўзаемазвязаныя. І не таму, што аб'екты культуры набываюць эканамічную значнасць, становяцца прадметамі бізнесу. Проста ёсць людзі, для якіх падтрымка культуры сталася адною з мэтаў жыцця. Вось напэўна так і для мяне, прыйшло паразуменне, што мой бізнэс “Фабеас” – гэта справа, якая  забяспечвае дабрабыт мне, маёй сям’і, супрацоўнікам «Фабеас”, з’яўляецца карыстнай для партнераў  толькі “тут і цяпер” .  Гэта, як кажуць “праца на патрэбу сёняшняга дня”. І як гэта не крыйдна, малаверагодна, што, напрыкдад, праз такі малы па гістарычных памерах тэрмін як 50 год, нехта акрамя нас саміх ўзгадае праз нашы сеняшнія намаганні, паразы і перамогі. А каб узгадалі, трэба стварыць тое, чым здолеюць карыстацца шмат людзей і сення, і заўтра, і паслязаўтра. А патрэба, каб узгадалі усё ж ёсць.

 І ў меня з маім добрым сябрам Квіткевічам Алесем (заснавальнікам і кіраўніком інтернэт-крамы Prastora.by) нарадзилася ідэя – стварыць культурніцкую пляцоўку “Беларуская Прастора”

 - А ў чым асноўны сэнс дзейнасці  культурніцкай пляцоўкі “Беларускай прастора”?

 - Ідэя гэтага праекта ў тым, каб стварыць месца, дзе б здолелі аб’яднацца, сустракацца, абменьвацца новымі ідэямі разнастайныя праекты, накіраваныя на папулярызацыю, распаўсюджванне беларускай мовы, беларускай культуры, беларускай гісторыі і г.д. і дзе б яны здолелі атрымаць неабходную падтрымку. Як я адсочваю сітуацыю, сення шмат такіх праектаў працуюць па асобку. Кожны з іх па асобку спрабе вырашае нейкія свае шматлікія пытанні існавання, выдаткоўвае на гэта шмат і не вельмі эфектыўна свайго часу. А гэты час ён бы мог  накіраваць на справу, якую здолее рабіць “лепей з  іншых” і ў якую укладаецца душа. І вынік гэтай справы ўзбагаціў бы нашу культуру і грамадства значна больш, чым вырашэнне нейкіх побытовых асабістых пытанняў існавання. А штат з гэтых пытанняў можна вырашыць хутка і эффектыўна ,калі адбудзецца “сінэргія” – тады 2+2 адтрымліваецца болей за 4. Як кажуць “цэлае – гэта нешта большае, чым сума яго састаўных частак”.

 - А аб якой падтрымцы можа ісці гаворка на “Беларускай прасторы”?

- Па-першае, “Фабеас” для гэтых справаў выдаткоўвае новы уласныя памяшканні, спецыяльна пабудаваныя для гэтых мэтай. Знаходзяцца яны ў новым бізнэс-цэнтры “Валео”, што знаходзіцца па вул. Скарыны, 12, недалёка ад станцыі метро “Усход”.

Некаторые праекту атрымаюць там магчымасць “прыдбаць свой кут” на вельмі ільготных умовах. Астатнія – заўсёды будуць пажаданымі гасцямі. Для ўсіх праектаў будзе дадзена магчымасць бясплатна выкарастоўваць канферэнц-залу 110 м2 для арганізацыі імпрэз, выступаў, сустрэч з цікавымі людзьмі і г.д.

 -  Па-другое, я планую стварыць “абслугойваючую групу”, ў якую ўвойдуць бухгалтар, эканаміст, фінансіст, IT-cпецыяліст, маркетолаг, офіс-менэджер, кур’ер, кіроўца і г.д, якія будуць прафесіўна, хутка, эфектыўна, вырашаць за “творчых асоб” амаль што ўсё пытанні, вызваляя ім час і розум для творчасці і “палёту думкі”. Упэўнены, што такая форма арганізацыі здолее скараціць сумарныя выдаткі аб’яднаных праектаў у шмат разоў.

 

- Па-трэцяе, я разлічваю і упэўнены, што мы здолеем зацікавіць і далучыць да “Беларускпй прасторы” шмат “неабыякавых” беларусаў-бізнэсоўцаў, якія будуць згодны і здольны дапамагаць фінансава тым праектам, якія ях найбольш уразілі.

- Вы лічыце, што знойдзецца шмат такіх мецэнатаў?

- Я згодны, што сення не шмат Кампаній, якія здолеюць выдаткоўваць на мецэнацтва штомесяц дзесяткі тысяч даляраў. Да і гэта непатрэбна. Мецэнанам здолее стаць любы, хто пажадае. Галоўнае – жаданее і шчырасць, а не сумма пералічэння. Напрыклад, кампанія “Фабеас”, у якой сення працуюць каля 50 супрацоўнікаў, выдатковае штомесяц на дабрачыннась 6 мільёнаў рублёў і я бачу, як гэта не істотна ўплывае на вынік дзейнасці кампаніі. Бо гэтыя лічбы, яны суудносяцца па памеры да курсавых розніц, якія Вы не здолееце прагназаваць, ці на адсотках з дэпазітаў на рэшткі грошаў на разліковых рахунках на выходныя дні і г.д. А для тых, хто атрымлівае падтрымку, кожны дадатковы рубель мае сэнс. Паспавяду з уласнага досьведу, што калі я веду перамовы па знішках (напрыклад, з банкам па камісіях), я адразу кажу, што гэтыя знішкі ці дадатковыя грашовыя перавагі будуць накіраваны на павялічэнне нашых ахвяраванняў на дабрачыннасць, а дапамагаем мы дзеткам – Фонд “Шанс”, SOS-Дзіцячая вёска, Дзіцячая футбольная школа ў Ашмянах і г.д. І амаль заўсёды паспяхова дамаўляемся…

Я упэўнены, што калі шчыра жадаць, то заўсёды кожны кемлівы кіраўнік кампаніі  зноўдзе, дзе адшукаць 1 мільён рублёў ў месяц на “добрыя справы”. А калі такіх кампаній будзе напрыклад 100 – гэта ўжо 100 мільёнаў, а калі 1000 – гэта ўжо цэлы 1 мільярд рублёў штомесяц. Вось так непрыкметна, бізнэсоўцы здолеюць ператварыць нашу родную Беларусь у “цудойны край”.  

 - А есць ці такія праклады ў сусветнай гісторыі, калі бізнесоўцы “ператварылі краіну”?

- Натуральна. Яскравым прыкладам гэтага можа служыць, напрыклад,  Японія ад другой паловы 60-х гадоў, калі прадпрымальнікі зрабілі стаўку на культуру як сродак выхаду з сацыяльна-эканамічнага і духоўнага крызісу.

- А якія праекты кааперацыі бізнеса і культуры, якія ужо аб’ядналісь у “Беларускую прастору”?

- Так. Гэта і сумеснае выданне “Фабеас” і “Prastora.by” беларускамоўных аудыё-кніг, адмысловага падручніка па беларускай мове “Дзіцячая заМова”, супольнае выданне "Ваярскі каляндара", шматлікія адукацыйныя імпрэзы і сустрэчы для дзетак і дарослых.

Урэшце мы натуральным чынам праз сумесную працу прыйшлі да таго, што ў нас з Квіткевічам Алесем узнікла ідэя аб'яднаць намаганні і стварыць такую пляцоўку, дзе змогуць удала спалучацца культурніцкія ініцыятывы і бізнес, які гатовы гэтыя ініцыятывы падтрымліваць.

 - А як далучыцца да “Беларускай прасторы”?

"Беларуская Прастора"– супольнасць неабыякавых беларусаў, тых, хто можа і хоча зрабіць штосьці на карысць беларускай культуры. "Беларуская Прастора" ад самага пачатку задумвалася як пляцоўка, вакол якой могуць і павінны аб'ядноўвацца любыя крэатыўныя беларускія ідэі, акрамя палітычных. "Беларускую Прастора" – гэта месца (ці ў офісе, ці у сеціве), дзе будуць сустракацца з аднаго боку тыя, хто сваімі творчымі сіламі і арганізатарскімі здольнасцямі гатовыя зрабіць той або іншы культурніцкі праект, а з другога боку – тыя, хто гатовы падтрымаць гэтыя культурніцкія ініцыятывы фінансава або іншымі рэсурсамі

Таму усім, каму да спадобы наша справа, калі ласка, тэлефануйце, лістуйце мне:

Паддубскі Андрэй – маб. (029) 623-12-75, Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., ці Квіткевічу Алесю – усе яго кантакты можна знайсці на сайце www.prastora.by. Будзем шчыра рады новым знаёмствам і сустрэчам.

-  Бізнесоўцы – вельмі занятыя людзі, для якіх “час = грошы”? Адкуль у Вас  час на справу “Беларуская прастора”?

- Адкажу так, як некалі казаў Васіль Быкаў: "Гэта сталася звычкаю і патрэбаю душы". Мы ж не лічым дзіўным, калі, напрыклад, чалавек займаецца спортам, або захапляецца мастацкімі фільмамі. Я ж захапляюся ўсім беларускім: мовай, гісторыяй, літаратурай, іншымі відамі мастацтва. І лічу неабходным папулярызаваць і наколькі магчыма  спрыяць развіццю таго, што для мяне асабіста з'яўляецца важным і цікавым. Галоўнае – шчырае жаданне – час знойдзецца.

- Андрэй, вось Вы добра размаўляеце па-беларуску. Ці абавязкова лі размаўляць па-беларуску каб трапіць у “Беларускую прастору”?

- Ніякіх моўных, нацыянальных, рэлігійных і іншых абмежаванняў у нас няма і не можа быць. Адзінае “табу” – гэта толькт палітыка. Таму з вядікім жаданнем запрашаем усіх – і рускамоўных, і польскамоўных, і  ангельскамоўных… А там ужо знойдзем, як прывабіць чалавека беларускай мовай. Дарэчы, я таксама скончыў школу і інстытут на рускай мове, у сям'і размаўляюць па-руску, і толькі недзе 2 гады таму для мяне не стала ніякай розніцы, на якой мове размаўляць – рускай ці беларускай. Але адчуваю, што калі размаўляю па-беларуску, пачынаю болей сябе паважаць, душа адпачывае і падсвядома адчуваю сувязь з продкамі і гісторыяй. 

- Калі адбудзецца афіцыйнае адкрыцце “Беларускай прасторы”?

- Са дня на дзень, мы чакаем, што атрымаем ад кампаніі-будаўніка дакументы на памяшканні і хутка будзем рыхтаваць прэзентацыйную імпрэзу “Беларускай прасторы” недзе у сярэдзіне лютага.

Специальное предложение!

«Фабеас»  предоставляет беспроцентный бессрочный коммерческий кредит своему Заказчику.

Подробнее с предложением можно ознакомиться здесь

Программа лояльности

За каждый размещенный 10-ый заказ сотруднику, ответственному за выбор логистической компании, мы дарим ... Что это будет, пока оставим в тайне. Всё очень индивидуально.  Подробнее...

Новости компании

C 19.08.2014 «ФАБЕАС» является официальным партнёром спортивной профессиональной гоночной белорусской команды «BY RACING».
Команда «BY RACING» приняла участие в соревнованиях в Риге (Латвия)».
 
 
26.01.2014. В кафе «Планета звезд» прошел веселый детский праздник награждения участников конкурса "Логистика глазами детей"
 
17.01.2014. По истечении десяти месяцев действия мы подвели первые итоги программы «Лояльность клиента».
 
21.11.2013 Создан канал Fabeas на Youtube - выложены обучающие видеоматериалы в части логистики и "отчеты" с мероприятий ГК "Фабеас".
 

Наш адрес:

 

Республика Беларусь,

Минск 220089, ул. Щорса 3-я, 9, оф. 208, а/я 29

Тел./факс: 336 10 40, 336 10 41, 336 10 42, 336 10 43

 

 

Часы работы:

Пон. - Пятн.: с 8.00 до 17.30

офис ГК "Фабеас"