Детская футбольная школа

Ваярскi каляндар

“ВАЯРСКІ КАЛЯНДАР” супольна выдадзены выдавецкім праектам ПАПЕРУС і транспартна-лагістычнай кампаніяй "Фабеас" у межах культурніцкай пляцоўкі “Беларуская Прастора”. Каляндар разлічаны як на шанавальнікаў нашае вайсковае гісторыі перыядаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, гэтак і на ўвесь беларускі (дый ня толькі) люд паспаліты. Як кажуць самі аўтары: "Шануючы гісторыю — ствараем будучыню!"

 

У выданні ўдала спалучыліся арыгінальныя малюнкі вершнікаў на конях у ваярскіх даспехах, змястоўныя гістарычныя даведкі і паэтычнае асэнсаванне кожнага малюнка.

Паколькі 2014 год — год каня, то коннікі на календары ў гэтым годзе будуць глядзецца вельмі дарэчы, але галоўная адметнасць дадзенага календара заключаецца яшчэ і ў тым, што калі карыстальнік напрыканцы 2014 году адарве аркуш з апошнім месяцам, то ў яго застанецца альбом з наборам прыгожых насценных малюнкаў вялікага памеру! Іншымі словамі – каляндар ператворыцца ў цалкам самадастатковы камплект плакатаў з выявамі вершнікаў памерам 49х34 см.

Гэты каляндар ёсць сумесным праектам групы творчых асобаў: полацкага мастака Івана Іванова, гісторыка і дзіцячага пісьменніка Юрыя Усціновіча, а таксама дызайнера і фотамастака Дзяніса Шарамецьева. Ідэя і канцэпцыя каляндара – Алесь Квіткевіч,  кіраўнік культурніцкай пляцоўкі “Беларуская Прастора” і Міхась Башура, галоўны рэдактар выдавецкага праекта “ПАПЕРУС”. Каляндар выдадзены пры ўдзеле групы кампаніяў “Фабеас” і асабіста яе кіраўніка Андрэя Паддубскага.

Каляндар ужо можна набыць: непасрэдна ў выдаўцоў – у інтэрнэт-краме prastora.by, мінскіх крамах “Акадэмкнiга”, “Цэнтральная кнігарня”, “Кнігарня пісьменніка”, “Веды”, “Светач”, “Эўрыка”, "Кнігі & кніжачкі" (былая “Падпiсныя выданнi”), “Кніжны салон”, кнігарня Ў,  галерэя “Падземка”, этна-крама “Рагна”, на кніжным кірмашы “Мір кніг” на Янкі Купалы, 27, у Таварыстве Беларускай мовы, а таксама ў кніжных крамах сеткі “БелКніга” ў Гомельскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гарадзенскай і Мінскай абласцях.

Специальное предложение!

«Фабеас»  предоставляет беспроцентный бессрочный коммерческий кредит своему Заказчику.

Подробнее с предложением можно ознакомиться здесь

Программа лояльности

За каждый размещенный 10-ый заказ сотруднику, ответственному за выбор логистической компании, мы дарим ... Что это будет, пока оставим в тайне. Всё очень индивидуально.  Подробнее...

Новости компании

C 19.08.2014 «ФАБЕАС» является официальным партнёром спортивной профессиональной гоночной белорусской команды «BY RACING».
Команда «BY RACING» приняла участие в соревнованиях в Риге (Латвия)».
 
 
26.01.2014. В кафе «Планета звезд» прошел веселый детский праздник награждения участников конкурса "Логистика глазами детей"
 
17.01.2014. По истечении десяти месяцев действия мы подвели первые итоги программы «Лояльность клиента».
 
21.11.2013 Создан канал Fabeas на Youtube - выложены обучающие видеоматериалы в части логистики и "отчеты" с мероприятий ГК "Фабеас".
 

Наш адрес:

 

Республика Беларусь,

Минск 220089, ул. Щорса 3-я, 9, оф. 208, а/я 29

Тел./факс: 336 10 40, 336 10 41, 336 10 42, 336 10 43

 

 

Часы работы:

Пон. - Пятн.: с 8.00 до 17.30

офис ГК "Фабеас"